Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

бо лічылі, што валоданне буйнымі зямельнымі абшарамі падрывае асновы вайсковай службы з зямлі, а багаты пасаг нявесты згубна ўплывае на жаніхоў з гледзішча маралі.

Аднак, паводле меркавання большасці шляхты, шырокія правы жанчын па пасагу забяспечвалі трываласць яе асабістых правоў, гарантыю шляхецкіх вольнасцяў. Гэтыя акалічнасці спрычыніліся да развіцця ў праве Вялікага княства Літоўскага інстытута пасагу.

2.Інстытут забеспячэння жанчыны– вена.

Гісторыя інстытута вена пачынаецца ад перыяду родавага ладу. У Беларусі пасаг пачаткова ўносіўся жонкай у сям'ю мужа, а не яму асабіста і быў істотным укладам у сямейны гаспадарчы фонд, які ўплываў на становішча жанчыны ў новай сям'і. Пасаг на працягу шлюбу заставаўся ў распараджэнні сям'і як частка супольнай сямей-най маёмасці. У далейшым ён разам з маёмасцю мужа пераходзіў па спадчыне да дзяцей і іх нашчадкаў. Але пасаг складаўся з рухомай маёмасці, грошай і каштоўнасцяў, якія маглі быць патрачаныя ў пра-цэсе сямейнага жыцця. У такім разе жонка па смерці мужа заставалася без сродкаў, калі ў яе не было дзяцей і радні. Для ўмацавання становішча ўдавы муж пры жыцці паводле даўнага звычаю, уступаючы ў шлюб, забяспечваў пасаг жонкі пэўнай доляй са сваёй уласнай нерухомай маёмасці, якая называлася венам.

Што да прывілеяў, дык першым інстытут вена закрануў Прывілей ад 20 лютага 1387 г., які прызнаваў права ўдавы на валоданне і карыстанне маёмасцю памерлага мужа да яе ўступлення ў новы шлюб.

Гэта, здавалася б, натуральнае права ўдавы даравана прывілеем як пашырэнне правоў паноў, баяраў і іншых асобаў феадальнага стану. Сапраўды, права ўдавы на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа было ільготай, дадзенай вялікім князем, бо паводле традыцыі ў нашай дзяржаве ён быў найвышэйшым уласнікам зямельных уладанняў. Згодна са звычаем, калі ў памерлага не было ні дзяцей, ні радні, зямельнае ўладанне пераходзіла ("спадала") да манарха, таму што ён замяняў у спадкаемстве кроўных. Удава атрымлівала пражытак ў выг-лядзе пражывання на маёмасці нябожчыка. Вялікі князь мог перадаваць гэтую спадчыну каму хацеў. У такім разе той, каму падаравана маёмасць, павінны быў забяспечыць пражытак, "кармленне", удавы на маёнтку. Вельмі часта праз шлюбы з удовамі, якія заставаліся на маёмасці, разгледжаныя ўладанні пераходзілі да іншых асобаў.

Правы ўдавы былі пашыраны ў Прывілеі 1413 г., які дазваляў рабіць запісы на карысць жонак на вотчыннай і дараванай манархам маёмасці. Тым самым становішча ўдоваў яшчэ надзейней гарантавалася правам.

Прывілей 1447 г. зацвярджаў правы ўдоваў на ўладанне маёмасцю да паўторнага замужжа або наагул да таго, пакуль "на ўдовіным стальцы" сядзець будуць (захоўваць стан удавы). Пры ўступленні іх у шлюб маёмасць пераходзіла дзецям або блізкай радні мужа (п. 7). Акрамя таго, замацавана права ўдавы на нейкую долю (дакладна не вызначана) вена, якую муж запісаў ёй адпаведна са звычаем. Удава магла распараджацца венам паводле свайго меркавання (п. 8). Паз-ней гэтыя значныя ільготы ўдавы былі ў некаторай меры абмежаваныя правамі іншых асобаў, найперш дзяцей і блізкіх мужа. Валоданне вотчыннай маёмасцю мужа на правах вена патрабавала ад удавы выканання земскай і вайсковай службы. Значыць, да гэтага часу правы ўдавы на ўладанне сталі рэальнасцю. Названае патрабаванне пацвярджае факт шырокага распаўсюджання такіх уладанняў, што вымагала дзеля функцыянавання дзяржаўных інстытутаў выканання звязаных з гэтым абавязкаў (п. 28). Апрача таго, у Прывілеі 1447 г. рэзка абмяжоўваліся правы жанчын, якія выходзілі замуж за межы Вялікага княства Літоўскага. Такая жанчына пазбаўлялася права валодання вотчыннай маёмасцю і магла ўзяць з сабою толькі пасаг у грашах (п. 38). Гэтая норма павінна была папярэдзіць пранікненне ў нашу краіну замежнікаў, найперш палякаў, і абмежаваць іх уладанні. У XVI ст. яна ўжо не выкарыстоўвалася.

Паводле Жмудскага прывілея 1492 г. удава мела права на ўладанне маёмасцю памерлага мужа да таго часу, пакуль яна была ў становішчы ўдавы. У выпадку яе замужжа маёмасць пераходзіла спадкаемцам мужа, а ўдаве заставаўся пасаг, прызначаны ёй памерлым мужам.

Больш жорстка абмежаваў правы ўдавы на маёмасць памерлага мужа Бельскі прывілей Аляксандра (1501 г.). Удава пры атрыманні пасагу або вена па смерці мужа (пры адсутнасці дзяцей) вяртала яго бацькам або блізкім, якія выдавалі яе замуж. У адваротным выпадку яна страчвала права на сваю долю ў спадчыне бацькі. Калі ўдава прэтэндавала на частку спадчыны (напрыклад, толькі на мацярынскую) або была адзінай спадкаемкай, то вяртанне пасагу або вена не патрабавалася[93] .

У Смаленскім прывілеі 1505 г. адзначаны шырокія правы ўдавы і пацверджана яе права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа і на свабодны выхад замуж.

У Полацкім прывілеі 1511 г. за ўдавой замацавана валоданне маёмасцю памерлага мужа да выхаду яе замуж. У выпадку замужжа ёй заставалася тое, што запісаў муж (дарэчы, памеры гэтай часткі законам не вызначаліся). Пры гэтым удава павінна была паведаміць радні мужа, што ён запісаў ёй, а маёмасць пакінуць спадкаемцам мужа. дзначана права свабоднага выхаду замуж.

Ухвала, дадзеная Віленскім соймам 16 студзеня 1509 г., завяршыла прававое фармаванне інстытуту вена. Яна найбольш поўна ўвасобіла канцэпцыю аб праве ўдоваў на матэрыяльнае забеспячэнне з улікам інтарэсаў іншых спадчыннікаў, упершыню канкрэтна вызначыла памеры вена, парадак карыстання і атрымання яго ў спадчыну. Гэтыя нормы ўвайшлі ў Статут 1529 г. і наступныя з невялікімі ўдакладненнямі.

Паводле Ухвалы 1509 г. вена складала траціну нерухомай маёмасці (спадчыннай або выслужанай). Пры гэтым блізкія мужа мелі права выкупіць яе са згоды ўдавы. Калі ўдава заставалася на сваёй і траціне, гэтую частку пасля яе атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ж дзяцей не было, удава магла завяшчаць яе каму заўгодна. У сваю чаргу родныя мужа маглі выкупіць вена ў спадчынніка, заплаціўшы „кошт вяноўнай маёмасці, акрамя прывенка˝. Па смерці ўдавы маё- масць атрымлівалі ў спадчыну блізкія. Хто менавіта, ухвала не ўдакладняла. Але калі з першай часткі нормы вынікае, што жонка (удава) — уласніца кошту вена, дык з другой незразумела, які менавіта парадак спадкавання ўсёй маёмасці ў выпадку адсутнасці ва ўдавы і дзяцей. Можна толькі меркаваць, што спадкаемцамі былі блізкія мужа. Абмежаванне маёмасці, якая ішла ў вена, трацінай нерухомасці мужа засноўвалася на даволі распаўсюджаным звычаі, паводле якога , ўладальнік мог свабодна (без згоды родных) распараджацца толькі трэцяй часткай ляжачай маёмасці ў дамовах падаравання, продажу, абмену, залогу ды інш., што мелі мэтай адчужэнне гэтай маёмасці.

Такім чынам, палажэнні прывілеяў паступова фармавалі інстытут сямейнага права, і перадусім рэгулявалі маёмасныя правадачыненні паміж сужэнцамі. Нявызначанасць у прывілеях наконт долі маёмасці ўдавы сведчыла, верагодна, аб неразвітасці гэтага інстытута, бо маёмасць разглядалася ўсё яшчэ ў асноўным як сямейная ўласнасць. Але развіццё таварна-грашовых дачыненняў і вылучэнне індывідуальных правоў патрабавалі дэталёвага развязання дадзенай праблемы.

3 аналізу прывілеяў можна зрабіць выснову, што соймавая Ухвала 1509 г. ёсць вынікам развіцця інстытута вена дастатутавага перыяду. Да гэтага часу склад і памер вена вызначаліся, згодна з мясцовымі звычаямі, або пагадненнем жаніха з роднымі нявесты, або паводле меркавання мужа. Можна таксама сцвярджаць, што інстытут вена быў адным з галоўных кірункаў развіцця сямейных маёмасных дачыненняў і найбольш урэгуляваным інстытутам сямейнага права. 3 прычыны сваёй беспасярэднай сувязі з вотчыннай феадальнай уласнасцю гэты інстытут ўяўляла адзін з галоўных клопатаў феадалаў (шляхты), пра што сведчыць пашырэнне правоў удавы ў валоданні нерухомасцю мужа да сярэдзіны XV ст. Правы мужа і жонкі наконт выдзелу вены, распараджэння ім і яго далейшага лёсу вызначаюцца гаспадаром у прывілеях як падараванне ільгот, як пашырэнне свабод і вольнасцяў шляхты.

Эканамічныя змены ў канцы XV—XVI ст., развіццё таварна-грашовых дачыненняў і правасвядомасці грамадства патрабавалі прававога афармлення гарантаванасці вяноўнай маёмасці. Партыкулярызм звычаёвага права розных земляў чыніў перашкоды на гэтым шляху, што выклікала неабходнасць уніфікацыі права. У гэтым аспекце Ухвала 1509 г. у пэўнай меры сінтэзавала найбольш выразныя рысы працэсу фармавання інстытута сямейнага права паводле земскага права. У азначаны перыяд яскрава праявілася тэндэнцыя да абмежавання права ўдавы на валоданне нерухомасцю мужа, але ў той жа час існавала дакладнае афармленне размежавання маёмасці мужа і жонкі, пра што сведчыць вызначэнне долі вяноўнай маёмасці (не болей за траціну нерухомасці мужа) і парадку атрымання яе ў спадчыну па смерці сужэнца. Інстытут вена выконваў функцыі аховы правоў па маёмасці жонкі, удавы, адбылася стабілізацыя інстытуті забеспячэння ўдавы.

Далейшае развіццё інстытут вена атрымаў ў Статуце 1529 г. Паводле яго,[94] частка маёмасці мужа, на якую павінна афармляцца вена, складала не болей за траціну яго нерухомасці. У выпадку смерці мужа ўдава заставалася на гэтым вене, усю астатнюю маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Статут таксама рэгуляваў дачыненні і афармляў становішча ўдавы пры адсутнасці вена. У такім разе ўдава атрымлівала аднолькавую з дзецьмі частку маёмасці, аднак калі ад шлюбу было адно дзіця, то ўдава атрымлівала трэць усёй спадчыннай маёмасці. У выпадку выхаду яе замуж маёмасць удавы заставалася дзецям. Калі ў невенаванай удавы былі дзеціI ад двух шлюбаў, дык яна мела права на долю, роўную з дзецьмі, у маёмасці першага і другога мужа[95] .

Статут рэгуляваў становішча бяздзетнай удавы. Яна мела права толькі на сваё вена, астатняя маёмасць мужа пераходзіла яго спадкаемцам. Калі бяздзетная ўдава не мела вена, яна атрымлівала ў пажыццёвае карыстанне траціну нерухомай маёмасці мужа. Гэтую маёмасць спадкавалі родныя мужа пасля выхаду ўдавы замуж або яе смерці.

У Статуце 1529 г. акрэслены правы ўдавы ў выпадку прызначэння апекі. Калі муж прызначаў апекуна над дзецьмі і маёмасцю ў тэстаменце[96] , то жонка заставалася толькі на сваім вене, а астатняя маёмасць ішла ў распараджэнне апекуна. У адваротным выпадку ўдава кіравала ўсёй маёмасцю і дзецьмі да іх паўналецця, а з надыходам паўналецця дзяцей удава заставалася толькі на сваім вене. Калі яго не існавала, — дык на роўнай частцы з дзецьмі[97] , усю іншую маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ўдава-апя-кунка выходзіла замуж, апеку над дзецьмі яна мусіла перадаць родным мужа. Вена ж належала ёй, але паўналетнія дзеці з яе згоды маглі выкупіць яго.

Калі ўдава пад час апекі дзяцей і маёмасці прычыніла шкоду маёмасці дзяцей, то апека пераходзіла братам мужа або іншым яго блізкім. .Удава ў гэтым разе заставалася на вене, а пры яго адсутнасці — на аднолькавай з дзецьмі частцы. Па смерці ўдавы вяноўную маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці.

Такім чынам, у Статуце 1529 г. маёмасць, якая давалася ў вена жонцы, параўнальна з дастатутавым правам дакладна акрэслена трацінай нерухомай маёмасці мужа і ахоўвалася ад стратаў, вызначалася таксама іпатэка над гэтай маёмасцю[98] . Звузіліся правы ўдавы ў дачыненні да спадчыннай маёмасці мужа. Так, кіраваць усёй маёмасцю мужа на "ўдовіным стальцы" ўдава магла толькі да паўналецця дзяцей, а затым толькі сваім венам. Калі дзяцей не было, удава заставалася не на "ўдовіным стальцы", а на трэці маёмасці мужа. 3 маёмасці мужа невенаваная ўдава атрымлівала столькі ж, колькі венаваная, — трэцюю частку, але прававы рэжым гэтай маёмасці роз-ны. Невенаваная ўдава магла карыстацца ёю пажыццёва, а па яе смерці гэтую маёмасць атрымлівала ў спадчыну радня мужа. Венаваная ўдава магла прызначыць спадкаемца гэтай маёмасці, аднак родныя мужа мелі права выкупіць яе, заплаціўшы ўсю суму вена.

Статут 1529 г. падрабязна рэгуляваў правы спадчыннікаў мужа. Калі бяздзетная ўдава выходзіла замуж, дык апошнія, атрымліваючы вена, павінны былі выплаціць ёй увесь ягоны кошт. Калі спадкаемцы мужа не выкупілі вена пры жыцці ўдавы, яны мелі права выкупіць яго ў асобы, якой удава прызначыла вена, не за ўсю яго суму, а толькі за вартасць унясення без прывенка. Гэта звязана з тым, што жанчына-ўдава мела права ўласнасці толькі на свой пасаг — унясенне, прыве-нак жа быў уласнасцю мужа, які мог распарадзіцца ім толькі на карысць жонкі. Таму на ўсю суму вена ўдава мела толькі права карыстання[99] .

Адзначалася, што афармляць вена на адну і тую ж асобу (жонку) можна было толькі адзін раз, гэта значыць у другім шлюбе жонка не мела права на вена. Статут змяшчаў імператыўную норму пра тое, што калі ўдава не была забяспечаная венам, дык яна не мела і пасагу[100] . Гэтым тлумачыцца асаблівая ўвага да пасагу і правільнага яго афармлення, бо толькі ён мог гарантаваць у далейшым матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны і яе дзяцей.

Другі Статут таксама падкрэсліваў адсутнасць права жонкі на вена ад другога шлюбу, але ўдакладняў, што пасля смерці другога мужа ўдава атрымлівае роўную з дзецьмі частку пажыццёва[101] . Статут 1529 г. не рэгуляваў правы ўдавы-мачыхі[102] . Другі Статут удакладняў, што ўдава-мачыха мае права толькі на частку нерухомай маёмасці мужа разам з дзецьмі ад першай жонкі. 3 рухомай маёмасці яна мела права толькі на ўнясенне. Пры выхадзе замуж такая ўдава не мела права на вянец з боку дзяцей ад першай жонкі[103] .

Першы Статут дазваляў падараванне (запісы) на карысць жонак, але толькі з рухомай маёмасці. Паводле Статута 1566 г. правы распараджэння ўласнасцю пашыраліся. Гэты Статут прадугледжваў ужо запісы і на траціну нерухомай маёмасці, але пры ўмове, што ўдава зможа выконваць службу "гаспадарскую і земскую"[104] .

У Статуце 1566 г. была істотная норма па ахове маёмасных правоў дзяцей і спадчыннікаў мужа: яны маглі ўтрымаць кошт растрачанай удавой маёмасці з кошту вена. Апрача таго, запіс мужа на частку, большую за траціну нерухомай маёмасці, лічыўся несапраўдным[105] .

Другі Статут паляпшаў і ўдакладняў становішча невенаванай удавы. Паводле Статута 1529 г. яна мела права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа, але, уступіўшы ў шлюб, мусіла пакінуць маёмасць дзецям або спадчыннікам мужа[106] . Згодна з Статутам 1566 г., у гэтым выпадку дзеці павінны даць такой удаве вянец як шляхцянцы (30 коп грошаў). Калі маёнтак не каштаваў 30 коп грошаў, ёй выдзялялася чвэрць маёмасці ў пажыццёвае карыстанне[107] . Калі ўдава не выходзіла замуж, яна заставалася даканца жыцця на роўнай з дзецьмі частцы.

Што да інстытута вена, дык у Статут 1588 г. унесены наступныя дапаўненні: калі невенаваная ўдава застаецца на чвэрці маёмасці, топры выхадзе яе замуж родныя мужа могуць выкупіць з яе згоды гэтую маёмасць за палову кошту[108] . Пасля смерці невенаванай удавы яе спадкаемцы (блізкія) не маюць права спаганяць яе вянец — 30 коп грошаў[109] .

Асноўныя палажэнні інстытута вена не змяніліся ў Статутах 1529, 1566 і 1588 гг. — вена жонкі забяспечвалася трацінаю нерухомай маёмасці мужа. Апрача таго, у Статуце 1588 г. не зазналі зменаў і палажэнні пра "ўдовін сталец", пра яго выкуп, унясенне, правы венаваных і невенаваных удоў, што дзеляцца паводле Статуту на тры групы: 1) якія маюць непаўналетніх дзяцей, 2) якія не маюць дзяцей, 3) якія застаюцца з дзецьмі мужа ад першага шлюбу.

Што да венаваных удоваў, дык трэці Статут унёс наступныя дапаўненні: пашырана мабільнасць маёмаснага забеспячэння жонкі больш свабоднай стала форма, у якой яно афармлялася. Статут, пашырыўшы правы па запісе жонцы рухомай і нерухомай маемасці, вызначыў, што ўдава, якая мела такі запіс, страчвала права на атрыманне часткі нерухомай маёмасці мужа, гэта значыць ад вяноўнай маёмасці[110] . Гэтым павялічвалася магчымасць матэрыяльнага забеспячэння жанчыны паводле свабоднага меркавання бакоў. Закон стаў больш гнуткім. Імператыўныя нормай інстытута вена саступілі месца дыспазітыўным нормам запісу. У той жа час дамова запісу дазваляла ўзбуйніць супольную сямейную маемасць мужа і жонкі, бо яны самастойна маглі рэгуляваць праз дамову свае правы і долю кожнага ў сямейнай маёмасці.

Статут 1588 г. уключаў у дамову запісу не толькі рухомую маёмасць, але і трэць нерухомай маёмасці, праўда, пры ўмове земскайслужбы. Названы Статут дапоўніў правы ўдавы, дазволіўшы ёй пакідаць частку маёмасці ў выглядзе зброі, статкаў і г.д. у сваёй уласнасці[111] .

Такім чынам, закон даволі грунтоўна забяспечваў становішча ўдавы. Разам з тым у заканадаўстве прадугледжана маёмасная адказнасць удавы або жонкі сваёй вяноўнай маёмасцю. Удава магла страціць гэтую маёмасць у тым разе, калі парушала шасцімесячны жалобны тэрмін і выходзіла замуж, а таксама калі ўдава-шляхцянка выйшла замуж за чалавека простага стану без згоды родных. Апрача таго, жонка магла страціць запісанае ёй вена, калі пры скасаванні шлюбу была вызначаная яе віна[112] . Вена заставалася мужу, а пасаг — жонцы пры скасаванні шлюбу без іх віны з прычыны прызнання кроўнай роднасці[113] .

Побач з гэтым асноўным інстытутам сямейнага права, які не толькі вызначаў матэрыяльнае забеспячэнне ўдавы, але і ўплываў на памер яе пасагу, спадчыннай маёмасці, правы дзяцей ды іншых асобаў, усе астатнія інстытуты сямейнага права былі таксама накіраваныя на абарону маёмасных правоў кожнага сямейніка.

3.Спадчынныя дачыненні ў сям і.

Інстытуты шлюбна-сямейнага права патрабуюць даследвання асабістых і маёмасных правоў. Асаблівасць інстытута спадкаемства палягае ў тым, што ён цесна звязаны з інстытутам шлюбу. Спадкаванне патрабуе пэўнай кроўнай роднасці як умовы гэтага права, праз пасаг і вена фарміруецца спадчынная маёмасць. Адначасова яны служаць асновай, а інстытут спадкаемства — канчатковай мэтай.

Такім чынам, спадкаемства як інстытут права ўзнікае гэтаксама, як і іншыя інстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе ільгот шляхце, як пашырэнне яе правоў і свабод.

Пры


10-09-2015, 15:16


Страницы: 1 2 3 4 5 6 7
Разделы сайта